Адам Глобус па сьмерці стане дэманам ночы. Ён прыхадзіцьме да дзяцей у снох, якія потым сорамна будзе расказаць нават маме.
Мікалай Чаргінец памрэ па загадзе.
Рыгор Барадулін згарыць ва ўласнай кватэры абгорнутым ў бел-чырвона-белы сьцяг, з пацерамі і камсамольскім білетам у кішэні.
чытаць далейВалянцін Акудовіч не памрэ. Ён і ёсьць сама сьмерць. Аднойчы пан Акудовіч уваскрэсьне – гэта і будзе ягоным канцом.
Андрэй Хадановіч, узяўшы ў францускім аддзеле Нацыянальнай бібліятэкі РБ томік Арцюра Рэмбо, заразіцца пабытовым сіфілісам і памрэ ў ложку, пад коўдрай, у атачэньні шматлікіх землякоў, родзічаў і фанатаў ягонай творчасьці.
Набухаўшыся да непрытомнасьці дарагім каньяком вулічнай шлюхай, Зьміцер Вішнёў будзе да сьмерці загрызены мандавошкамі у адной з кватэр на Серабранцы.
Спускаючыся з горкі на санках, Віктар Жыбуль выедзе на дарогу і трапіць пад колы КАМАЗу. Лежачы тыдзень у коме, ён трызьніцьме шызафрэнічнымі вэрлібрамі і, не прыходзячы ў прытомнасьць, сыдзе ў іншы сьвет. Апошнімі ягонымі словамі будуць: “Ы-ы-ы” і “Гы-ы-ы-ы”.
А да Ніла Гілевіча прыйдзе сьмерць. І адыме яна ў яго Мову. Без каторай яму прыйдзе кабзьдзец.
У наступным жыцьці Генадзь Бураўкін рэінкарнуецца ў бусла над бацькавай хатай.
Медытуючы на адным з пагоркаў Эўропы, Ігар Бабкоў сілай духу прыпыніць уласнае сэрцабіццьцё.
Прагульваючыся ў ваколіцах Полацкай Сафіі, Уладзімер Арлоў упадзе у каналізацыйны калодзеж зьвярнуўшы сабе такім чынам шыю.
Леанід Дранько-Майсюк памрэ ў самалёце Парыж-Афіны. У зубох у яго знойдуць дзьве астры, а ў руцэ перадсьмяротную запіску: “У маёй сьмерці вінаватая Жанчына”.
Уладзіміра Някляева зарэжуць на вясельлі прыежжыя лабухі.
Алесь Разанаў трагічна загіне у выніку няўдалага эксперыменту.