Будем как солнце!
5. ДЗІКАЯ РУЖА

На моих глазах сечена девица, вопервых

розгами, потом шиповником…

Г. Конисский



… загадалі яму трымаць за ногі Магдалену,

каторая ўвесь час, як яе білі, плакала,

паказваючы яму ўсе свае „сакрэты“.

А. Абуховіч



Маркіз дэ Сад укладваў каталёг

сухіх мэтафізычных экзэкуцый

і так у працу дзікую залёг,

перабіраючы даўнейшыя паскудзтвы

усіх краёў, народаў і эпох,

што нават ён, дазнаны ў той навуцы,

прызнаны мэтр, стаміўся ды зьнямог

і меўся ўжо спаліць натхненьне ў грубцы…

Аднак — архіў тутэйшы напаткаў,

і сьлёзы пацяклі ў яго, а сьліна

юрлівая сачылася між спраў.

Эстэцтвам і эротыкай ліцьвінаў

захоплены — маркіз адно шаптаў:

„О, Беларусь, мая шыпшына!..“.

26 верасьня 2000 г.


Комментарии
01.03.2007 в 17:20

:wow2:



А што, такое сапраўды магло быць?

02.03.2007 в 00:06

Будем как солнце!
Што менавіта?
02.03.2007 в 12:27

Iнтарэс дэ Сада да Беларусi
02.03.2007 в 23:11

Будем как солнце!
Ага... И вершы Дубоўкі ён вучыў на памяць :)
03.03.2007 в 22:53

зразумела ;)

Расширенная форма

Редактировать

Подписаться на новые комментарии