Будем как солнце!
Справаздача па рэзультатах ыскпедыцыі
Па рэзультатах праведзеных доследаў былі атрыманыя ўнікальныя фотаздымкі (пакуль апрацоўваюцца) і зробленыя наступныя высновы:
- за некалькі гадзін можна падняць тэмпературу ад мінус бясконцасці да +4-+6 па Цэльсію;
- за суткі – да +15,5 (па тым жа Цэльсію);
- выжыць ва ўмовах нізкіх тэмператур можна пры наяўнасці вялікай колькасці цёплай ежы і некалькіх коўдраў на кожнага чалавека;
- гуляць зімой (каля 30 адсоткаў шляху пераадольваючы па калена ў снезе) можна каля 2 гадзін;
- магчымая для прачытання колькасць старонак за адзін дзень у экстрэмальных умовах: лёгкае чытанне (Байет) – 200; складанае чытанне (Арыстоцель) – 1;
- жаданне чысціць зубы і мыць посуд – адсутнічае;
- сузіранне зімовага лесу дае насалоду амаль пры любых умовах.
Вывучаныя верагоднасці (усе вымярэнні – у адсотках):
- убачыць у лесе сляды дзіка – 30;
- убачыць у лесе дзіка – 0;
- убачыць у лесе сляды вавёркі (не блытаць з Вавёркай) – 80;
- убачыць у лесе Вавёрку – 0;
- праламіць лёд ручая нагой – 90;
- праламіць лёд ручая снегам – 40;
- знайсці Лысую гару – 90;
- дабрацца зімой да Лысай гары – 10;
- пералезці праз плот, амаль яго не пашкодзіўшы – 50;
- паслізнуцца на мастку – 80;
- убачыць двух кароў і каня, што качаецца на снезе – 70;
- знайсці ў лесе акопы – 100;
- ацаніць неабходнасць цяпла – 100;
- успрыняцце лірыкі Сыса і Бабкова – 50 (палова ўдзельнікаў эксперымента);
- успыняцце тэлеперадач – 50 (тое самае)
;
- замярзанне ноччу пад двума коўдрамі – 50;
- здольнасць падняцца ў 8 гадзін раніцы – 0;
- здольнасць падняцца ў 9 гадзін раніцы – 0;
- паяданне згушчонкі і шакалада – 110.